Шаптухі, знахары, вядзьмаркі. Падкаст Natatnik з Сяргеем Лескецем

  Рет қаралды 2,984

Natatnik

Natatnik

Күн бұрын

Фатограф-дакументаліст Сяргей Лескець ужо 11 гадоў ездзіць па ўсёй Беларусі ў пошуках шаптух і знахараў. І пошукі даволі выніковыя: ягоныя фотаздымкі публікуюць сусветныя выданні, а кніга "Шэпт" перавыдадзеная большым накладам. У падкасце мы размаўляем з Сяргеем пра замовы, паганскія карані, якія спляліся з хрысціянствам, даведваемся пра легендарнага знахара і тлумачым, што такое "крывулі". Містычны і цікавы падкаст. Уключайце!
Таймкоды:
00:00 - Інтро і знаёмтсва
01:44 - Чаму Сяргей пачаў займацца шаптухамі?
07:47 - Калі пачынаў, ці верыў у моц знахараў?
09:29 - Ці складаныя пошукі шаптух?
16:07 - Першыя бабулі і вобразы, за чаго пачалося.
19:04 - Ці Сяргей адчуў нейкую моц?
21:43 - Такія людзі адрозніваюцца ад нас?
24:42 - Чаму знахарства амаль знікла ў Заходняй і Цэнтральнай Беларусі?
27:21 - Як царква ставіцца да шаптух і як яны да царквы?
31:34 - Гісторыя пра папа і змяю .
33:13 - Гісторыя пра знахарку і ветэрынара.
35:08 - Як падзяляюцца шаптухі-знахары, і ці трэба прасіць дазвол на друк замоў?
48:48 - Гісторыя пра замоўленую ваду.
49:37 - Ці карыстаўся Сяргей замовамі?
51:10 - Карма знахараў.
52:07 - Крывулі - унікальная анамалія.
57:10 - Знахар павінен перадаць свой дар, але каму?
01:00:25 - Мужчыны - мацнейшыя знахары?
01:04:39 - Далман - легендарны беларускі знахар.
01:08:58 - Замовы на каханне.
01:09:25 - А што там з вядзьмаркамі ці злымі шаптухамі?
01:11:34 - Легенда пра здыманне даха, калі памірае знахар. І як паміраюць шаптухі?
01:16:14 - Наколькі Сяргей перажывае смерць сваіх гераінь?
01:23:35 - Дзе глядзець працы Сяргея. Падпісвайцеся.
Інстаграм Сяргея Лескеця: / s.leskiec
Матэрыял Сяргея на The Guardian: www.theguardian.com/world/gal...
Сайт Сяргея Лескеця: leskiec.com/
Падтрымаць нас на Патрэоне:
/ natatnik
Падтрымаць на каву:
www.buymeacoffee.com/natatnik
А яшчэ падпішыцеся на нас паўсюль:
t.me/vioskiby
/ natatnikby
/ natatnikby
natatnik
/ natatnik
t.me/natatnik
#Беларусь #шаптухі #whispering #belarus #Лескець #podcast #natatnik #шэпт #Знахар #whispering #whisper

Пікірлер: 88
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
А вас вадзілі да шаптух? Распавядзіце пра свой досвед. І падтрымайце нас на Патрэоне, гэта вельмі важна: www.patreon.com/natatnik
@user-eo4rd2qf2k
@user-eo4rd2qf2k 10 ай бұрын
Сяргей, дзякуй вам вялікі! Гэта такі агромністы пласт жыцця нашай Беларусі! Дзякуй, што захоўваеце, пішаце! Гэта вельмі партэбная праца! І дзякуй вядучаму за цікавае інтэрв'ю! ❤
@lubou2316
@lubou2316 10 ай бұрын
Дзякуй за размову з Сяргеям! Сапраўды вельмі цікавая з'ява - шэпт. Памятаю бабуль-шаптух з нашай вёскі, а мая прабабуля шаптала цяжарных. Цікава, вельмі цікава гэта ўсё...
@user-pg6re5bh8v
@user-pg6re5bh8v 10 ай бұрын
У мяне ў дзяцінстве на нагах былі барадаўкі. Мая бабуля павяла мяне на поле, калі ўжо сабралі збожжа, узяла з глебы расточак, патыкала ім у мае ногі, нешта пашаптала і сунула ў зямлю. І ўсё прайшло. А калі пакусаў сабака ў двары маёй аднакласніцы, то яе мама абкурыла мяне нейкімі траўкамі і таксама нешта казала. Жывёл не баюсь)
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Пасля такіх гісторый пачынаеш верыць ва ўсё!
@miakayuki8875
@miakayuki8875 4 ай бұрын
Які цікавы падкаст! ❤ Шчыры вам дзякуй!
@ramualdtrauhut
@ramualdtrauhut 10 ай бұрын
Ščyra dziakuju za cikavy kantent👍
@Vera-fo3tm
@Vera-fo3tm 10 ай бұрын
Ваў! Дзякую за такую цудоўную размову. Вельмі цікава. Прыемна дазнавацца пра такіх людзей.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Дзякуй за тое, што столькі часу з намі)
@user-uk1oh7rz8l
@user-uk1oh7rz8l 10 ай бұрын
Дзякуй вялiкi за добрую працу! Пра бабу Фядору чулi раней,але зьвяртацца не давялося.
@user-wo8gz4ex2r
@user-wo8gz4ex2r 23 күн бұрын
Вельмі цікава, дзякуй😊
@celestial_ASMR
@celestial_ASMR 8 ай бұрын
Чароўны свет, такі дзіўны ў цяперашні час. Але ж так цікава было паслухаць спадара Сяргея. Дзякуй шчэ раз за гэтую размову 👍
@user-id2wt1sr9b
@user-id2wt1sr9b 10 ай бұрын
Вялікі дзякуй за такую цікавую размову.
@user-qd1ju1fp2c
@user-qd1ju1fp2c 10 ай бұрын
Бабуля мая загаворвала крыкуху ў дзяцей, але як я пытала пра гэта, то казала:"ай, не выдумляй, нічога не ведаю". Але ж на маёй памяці было такое, бачыла я. У бабулі мо 15 унукаў сваіх было і на яе руках усе спакойнымі былі. А праўнука прывезлі, ён у маці на руках роў немачкі, а бабуля на калені пасадзіла, галоўку пагладзіла, нешта ў вушка шапнула, то ён і сціх.
@MR-yb4cc
@MR-yb4cc 10 ай бұрын
Быў вопыт звяртання да бабулі якая дапамагала. З цеплынёй і падзякай успамінаю. Адным загаворам яна падзялілася, я карысталася, дапамагала. Дзякуй Вам за працу
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
А калі звярталіся, верылі, што дапаможа?
@MR-yb4cc
@MR-yb4cc 10 ай бұрын
​@@Natatnikверылі, а пасля першага разу, калі і дапамагло, то звярталіся і яна сама радавалася
@lenusikschemet34
@lenusikschemet34 10 ай бұрын
Як цікава! Дзякуй вялікі!❤
@harry.tallbelt6707
@harry.tallbelt6707 10 ай бұрын
Дзякуй вялікі за такую цікавую размову, яшче і так атмасферна, амаль АСМР-на запісаную. Думаю што самастойна я бы гэтым ніколі не зацікавілася
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Калі ласка! Вельмі прыемна
@AlezisBLR
@AlezisBLR 10 ай бұрын
Дзякуй за размову. Прачытаў кнігу Сяргея - ён малайчынка. Ужо не маючы мажлівасці вярнуцца ўсё гэта чытаецца нават неяк з настальгіяй па гэтых вёсках па якіх бегаў, хадзіў. І шаптухі былі, прабабуля мая шаптала, і сшыткі ў 90 былі, яна спрабавала перадаць унучцы, але тая не захацела. Ну і мне дапамагла, а вось яшчэ дзіцём вазілі да іншай шаптухі, але мне не дапамагло неяк.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Столькі гісторый цікавых з шаптухамі звязаных!
@user-pk2cg4kt8m
@user-pk2cg4kt8m 10 ай бұрын
Мой прадед перед смертью сам сжёг свою книгу. Сказал "не дай бог кому мое наказание". Успел только папу перед смертью зашептать от змей. Очень ему пригодилось ,когда отправили в Афганистан на войну.
@TheRyreH
@TheRyreH 10 ай бұрын
Дзякуй, вельмі чакаў ваш чарговы выпуск! Як заўжды - вельмі цікава) Мяне хацелі да шаптухі звадзіць у падлеткавым узросьце ад спалоху. Я не пагадзіўся, цяпер шкадую - хацеў бы мець такі досьвед і ўспамін аб гэтай акалічнасьці беларускай традыцыі (асабліва пасьля Сабак Эўропы і гісторыі Банігны)
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Дзякуй!
@MarharytaKarol
@MarharytaKarol 10 ай бұрын
які цуд🥰🥰🥰
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Дзякуй, Марго)
@volyapilipchyk5407
@volyapilipchyk5407 10 ай бұрын
Шчыры дзякуй❤
@hannapiatushek
@hannapiatushek 8 ай бұрын
выдатны выпуск!
@herrk3898
@herrk3898 10 ай бұрын
Некалькі дзён таму заказала другое выданьне Шэпта зь Беларусі, вельмі чакаю на яго! Дзякуй за цікавага госьця
@Aleh_Harunovich
@Aleh_Harunovich 10 ай бұрын
Дзякуй за найцікавейшую гутарку
@user-qd6jo4we2g
@user-qd6jo4we2g 9 ай бұрын
Мне малой шаптала суседка маёй бабулі на вёсцы - баба Маня, больш за 30 гадоў таму. Памятаю што пасадзілі мяне на парог паміж хатай і сенямі, шэпт быў прыемны, страшна не было😊, наадварот вельмі спакойна і таямніча, але цікава. Яшчэ тая бабуля пералівала мне яйка над галавой. Так лячылі бо была спалоханая, гэта ўсё, што памятаю.
@krisb3227
@krisb3227 10 ай бұрын
Максим вы шикарны🎉
@Zlydzenko
@Zlydzenko 10 ай бұрын
Дзякуй :)
@user-zo4hw6wt4z
@user-zo4hw6wt4z 10 ай бұрын
Дзякуй за размову
@tac5418
@tac5418 10 ай бұрын
Дзякуй вялікі! Не трапіла ў музей, а тут такі падарунак - размова.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Калі ласка. Сяргей паўсюль цікавы!)
@keytwo2057
@keytwo2057 10 ай бұрын
Дзякуй вялікі! Кнігу чытала, але шмат новага з размовы яшчэ дазналася. Вельмі цікавая тэма.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Дзякуй!
@liiiatris
@liiiatris 10 ай бұрын
У дзяцінстве шмат разоў вадзілі: страх адлівалі, ад хваробы шапталі і інш.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Дапамагала?
@liiiatris
@liiiatris 10 ай бұрын
@@Natatnik канешне) зараз бясстрашная😁
@AlesiaSka
@AlesiaSka 10 ай бұрын
Бабуля "лячыла" і сваіх дзяцей, і ўнукаў, і праўнукаў, а чужых - не. Але гэта сполахі ў асноўным, за штось больш сур'ёзнае не бралася, хоць ведала замовы і ад хваробаў. Яе навучыла ейная бабуля - Фрося. А тая чужым шаптала. І вось сапраўды, каб больш цяжкую хваробу вылекаваць у сына, мая бабуля звярталася да шаптухі з іншай мясцовасці, і яна яго вылекавала. Гэта Рудобельшчына.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
А потым нікому не перадалі дар?
@AlesiaSka
@AlesiaSka 10 ай бұрын
@@Natatnik не, і бабуля ўжо памерла. Я толькі запісала яе замовы для курсавой працы ва ўнівер. Прыгадалася, што была ў вёсцы і вядзьмарка, і яе добра памятаю, але я была год 7-8 калі яна памерла. Яна доўга не магла сысці, і мая прабабуля казала, што вось той каб памерці трэба перадаць веды, але ніхто не хацеў. І нібыта ёй у хаце дах расклалі, каб душа магла паляцець. Наагул у нас страшна забабонныя людзі ў вёсцы жылі, усе баяліся сурокаў, вечна знаходзілі ў дварах нейкія прадметы: "хтось падкінуў каб сурочыць". Неяк я верацяно чужое ў двары знайшла, так бабуля там цэлую аперацыю па яго знішчэнні зладзіла. І расказвалі як майго прапрадзеда Нічыпара родны брат-зайздроснік сурочыў, закапаў нешта загаворанае ў яго ў хляву, і толькі іншая шаптуха гэты прадмет неяк знайшла і зняла сурокі. Гэта цікава, але калі ва ўсё верыць, так троху жыць перашкаджае:)
@Darja40st
@Darja40st 10 ай бұрын
Вельмі цікавая размова!
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Дзякуй!
@holypeaches902
@holypeaches902 10 ай бұрын
Дякую, ведьмі спадабалась!
@user-qz3td4dm4b
@user-qz3td4dm4b 10 ай бұрын
Дзякуй вялікі! З захапленнем слухала, вельмі цікава❤
@KARMA-iu7yr
@KARMA-iu7yr 4 ай бұрын
Ещё в 90 читала, что проводили исследования и было доказано, что шепотки помогают, особенно если у бабушки мало зубов во рту. Я сама загуглила и отшептала себе рожу, но через полгода она опять проявилась. Помогла бабушка (отец её был известный знахарь), подсказала как вернуть долг, отец её спас одного украинца от последствий инсульта и тот в благодарность привёз 2 огромных гранитных памятника из своего карьера на его могилу, испуг выговаривала, энурез у деток. Одна мне с тяжёлым и неизлечимым заболеванием рассказала, чем я больна и назвала время операции (год), видела кто будет жить, а кто рано уйдёт (но не говорила), могла сказать когда родит и пол ребёнка, видела в стакане с водой. Дзiва дзiунае!
@user-wo8gz4ex2r
@user-wo8gz4ex2r 23 күн бұрын
Ў Новым Пагосце каля Міёр бабка нейкая ёсьць такая.. а мо ўжо няма.. пафотаздымку сказала адчаго ў маёй дачцы болькі па целе...
@Natatnik
@Natatnik 23 күн бұрын
А дзе дакладней яна жыве ў Новым Пагосце
@Zlydzenko
@Zlydzenko 10 ай бұрын
Пасля размовы захацелася трапіць да шаптухі ў якой глыбокай вёсачцы.
@liiiatris
@liiiatris 10 ай бұрын
патрэбен запыт, а не толькі жаданне праверыць "магічныя здольнасці". Не трэба ні рамантызаваць, ні ўспрымаць, як фокусы
@user-pk2cg4kt8m
@user-pk2cg4kt8m 10 ай бұрын
Моя мама постоянный клиент у таких бабок. Шею скрутило-к бабке, глаза опухли -к бабке, невезение по жизни- к бабке😅 И в Костел при этом ходит.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Трэба ва ўсё верыць!)
@user-pk2cg4kt8m
@user-pk2cg4kt8m 10 ай бұрын
Про Далмана бабушка часто рассказывала истории. Не знаю насколько правда, что когда он умирал,то запретил всем в дом входить, сильно кричал,выл и стены дома тряслись...
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
А самі з якой мясцовасці?
@user-pk2cg4kt8m
@user-pk2cg4kt8m 9 ай бұрын
@@Natatnik Поставы. Бабушка из Бояр
@user-ow7qb6st6w
@user-ow7qb6st6w 10 ай бұрын
дзякуючы спробам "зашаптаць" "рожу" на маім пальцы я страціла фалангу. мне было 13.
@user-ow7qb6st6w
@user-ow7qb6st6w 10 ай бұрын
спроб было шмат, за гэты час інфекція переайшла на костку. зразумела што "рожа" гжты быў дягназ ад шаптухі-выканаўцы.
@olegkuzuro2511
@olegkuzuro2511 10 ай бұрын
@@user-ow7qb6st6w Моей жене обратившейся в поликлинику с пальцем, уколотым рыбной костью, врач диагностировала рожу прописала нейкия лекарства и посоветовала найти бабку-шептуху. Соседка посоветовала мужика жившего неподалёку. После двух посещений всё прошло. Этот же человек позже рассказал как заговаривать зубы :), чтобы не болели. Заговор реально работает. Но тут есть опасность лишиться зуба, по причине его полного разрушения без боли.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
ух, якія гісторыі
@olegkuzuro2511
@olegkuzuro2511 10 ай бұрын
Дед рассказывал интересный случай произошедший сразу после войны в слуцком районе, когда бандиты убили семью и вынесли всё ценное из дома. Дочь хозяев отсутствовала и потому осталась жива. Так она ходила к какому-то деду и он ночью в поле показал ей, кто это сделал. Она видела лица их в воздухе. Позже их поймали и судили в Бобруйске (Слуцк тогда входил в бобруйскую область) и эта женщина на суде узнала их всех. Дед много чего ещё рассказывал. Жаль я не записывал, а сейчас уже многого не помню.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
складана нават уявіць!
@user-qd1ju1fp2c
@user-qd1ju1fp2c 10 ай бұрын
Вадзілі мяне, яшчэ як малым дзіцём была да бабулі, бо балеў жывот і не маглі даць рады. Пасадзіла яна мяне на лаву і кажа:"Ціхенька сядзі і слухай мяне". Стала перада мной на калені і пачала нешта ціхенька гаварыць. А як сконьцыла, кажа:"Ідзі ўжо гуляй". Я і пайшла да сяброўкі гуляць, забыўшыся, што да гэтуль з жыватом маялася. ) У Слуцкім раёне тое было.
@groonolina
@groonolina 9 ай бұрын
А откуда из слуцкого района Ваши предки? Мои тоже из слуцкого на границе со стародорожским. Прабабка, по рассказам, шептала и сестра ее тоже.
@user-qd1ju1fp2c
@user-qd1ju1fp2c 9 ай бұрын
@@groonolina , з пад Салігорска
@olegkuzuro2511
@olegkuzuro2511 10 ай бұрын
Моей жене обратившейся в поликлинику с пальцем, уколотым рыбной костью, врач диагностировала рожу прописала нейкия лекарства и посоветовала найти бабку-шептуху. Соседка посоветовала мужика жившего неподалёку. После двух посещений всё прошло. Этот же человек позже рассказал мне как заговаривать зубы :), чтобы не болели.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
з зубамі дапамагло?)
@olegkuzuro2511
@olegkuzuro2511 10 ай бұрын
@@Natatnik Мне дапамагло. Але я загаворваў не зусім як трэба. Таму зуб калі-некалі пабальвае. Отмена Ответить
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
а той дзед яшчэ жывы?
@olegkuzuro2511
@olegkuzuro2511 10 ай бұрын
@@Natatnik Не знаю. Возможно, что уже нет. Это было лет 18 назад.
@KARMA-iu7yr
@KARMA-iu7yr 4 ай бұрын
@@olegkuzuro2511 Поделитесь шепотом, как заговорить зубы?
@olegkuzuro2511
@olegkuzuro2511 10 ай бұрын
Есть беларуская сказка "Страшная закрутка", если правильно помню название.
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
Пра шаптух?
@v.s.90
@v.s.90 10 ай бұрын
у нас бабки-шептухи "шепалi"
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
А націск на "Е" ці на "А"?
@v.s.90
@v.s.90 10 ай бұрын
@@Natatnik ударение на Е было: шЕпалi, пашЕпаць, "едзь да Зосi как пашЕпала ад пералякау"
@Natatnik
@Natatnik 10 ай бұрын
@@v.s.90 Не чулі так! Клас
@v.s.90
@v.s.90 10 ай бұрын
@@Natatnik так говорили в нашей деревне в Пружанском районе
@user-qd1ju1fp2c
@user-qd1ju1fp2c 10 ай бұрын
​@@v.s.90, а што за пералякі?
@privaltv
@privaltv 10 ай бұрын
Klaatu barada nikto
WHY IS A CAR MORE EXPENSIVE THAN A GIRL?
00:37
Levsob
Рет қаралды 12 МЛН
100😭🎉 #thankyou
00:28
はじめしゃちょー(hajime)
Рет қаралды 42 МЛН