Рет қаралды 208,456
Фільм "Не бойся" распавядае пра барацьбу беларускага народу за сумленныя выбары. Паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціханоўскага і якія ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года. Падзеі паказаны праз прызму назіранняў рэжысёра Міхаіла Аршынскага @Arshynski, які стаўся сведкам неймавернага палітычнага супрацьстаяння 2020 года. З камераю ў руках ён асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб'ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.
Фільм пачынаецца з гісторыі блогера Сяргея Ціханоўскага, які пастанавіў браць удзел у выбарах прэзідэнта Беларусі, сутыкнуўшыся з карупцыяй і несправядлівасцю. На сваім youtube-канале @stranazhizni ён распавядаў пра безгаспадарлівасць мясцовых чыноўнікаў і даваў адкрыты мікрафон людзям. У выніку правакацыі ён апынуўся за кратамі, але ягоную ініцыятыву падхапіла жонка Святлана @svetlana_tsikhanouskaya. Простыя людзі далучыліся да ейнае каманды, каб дапамагчы. Медык Вольга Паўлава, інжынер Алег Майсееў і хатняя гаспадыня Антаніна Канавалава проста хацелі лепшае будучыні для сябе і сваіх дзяцей.
Улады недаацэньвалі Святлану, пакінуўшы яе ў якасці спарынг-партнёра на выбарах. Асноўных жа, як меркавалі, канкурэнтаў - прадпрымальніка Валерыя Цапкалу @ValeryTsepkaloOfficial і кіраўніка "Белгазпрамбанку", культурнага і грамадскага дзеяча Віктара Бабарыку @viktar_babaryka - рэжым не дапусціў да выбараў. Але і тут пралічыліся - штабы гэтых кандыдатаў абʼядналі свае намаганні вакол Святланы Ціханоўскай. З простай жанчыны яна сталася сімвалам новай Беларусі. Сямʼя Ціханоўскіх абудзіла краіну, якая жыла 26 гадоў пад дыктатураю Лукашэнкі.
Фільм "Не бойся", як Ціханоўскія змянілі Беларусь, рэж. Міхаіл Аршынскі, Беларусь, 2021 г.
🎬 Падпішыся на наш канал: www.youtube.com/@belsat_doc
00:00 Уступ
00:34 Рэжысёр фільму ўратаваў архівы і з'ехаў у Варшаву
02:27 З чаго пачалася гісторыя рэжысёра фільму і палітычнага года
03:35 Гісторыя Сяргея Ціханоўскага
10:12 Пачатак збору подпісаў
13:51 Героі фільму - звычайныя беларусы
17:05 Як праходзіў збор і падлік подпісаў
22:29 Абʼяднанне штабоў
26:01 Агітацыйная кампанія. Пікеты па ўсёй краіне
34:43 Прэсінг уладаў
37:43 Дзень да выбараў
39:07 Дзень выбараў
40:59 Лёсы герояў
Дасылайце нам відэа ў чат-бот - t.me/belsatbot
Старонка БЕЛСАТ - belsat.eu/
Старонка ВОТ ТАК - vot-tak.tv
iOS - apple.co/3u1TieJ
Android - bit.ly/3eWIZo3
Ва ўсіх пытаннях - belsat.eu@gmail.com
Падпішыся на нашыя каналы:
БЕЛСАТ NEWS - bit.ly/3tWMDTa
ВОТ ТАК - bit.ly/3bBP1s9
БЕЛСАТ LIFE - bit.ly/33QPsuj
ЖЭСТАЧАЙШЫЙ МУЛЬТ - bit.ly/3bAjiYB
БЕЛСАТ NOW - bit.ly/3hw4q17
БЕЛСАТ HISTORY - bit.ly/3tYWc3U
БЕЛСАТ MUSIC - bit.ly/3yixU8D
BIEŁSAT PL - bit.ly/3tRj3yw
BELSAT ENGLISH - bit.ly/3fkvMEs
БЕЛСАТ DOC - bit.ly/2QqTYN6
Далучыся да нас у сацыяльных сетках:
Па-беларуску:
Instagram - bit.ly/2RiZjGV
Facebook - bit.ly/3bAskV8
Vkontakte - bit.ly/2S4mTqC
Twitter - bit.ly/3ynMD1V
Odnoklassniki - bit.ly/3fw20Nr
Telegram - bit.ly/3tVgb3K
TikTok - bit.ly/3eXPze5
По-русски:
Instagram - bit.ly/3yiOeGl
Facebook - bit.ly/3hBDsoz
Vkontakte - bit.ly/3uXZVAf
Twitter - bit.ly/3uXZRjZ
Po polsku:
Instagram - bit.ly/3oq9QvU
Facebook - bit.ly/3hyJiY3
Twitter - bit.ly/3oqprM5
In english:
Twitter - bit.ly/3fub0Ta
#Ціханоўскі #НеБойся #выбары