No video

Мужчынская традыцыя спеву / Male singing tradition

  Рет қаралды 3,338

Tradycyja / Belarusian Traditional Culture

Tradycyja / Belarusian Traditional Culture

Күн бұрын

Запіcы аўтэнтычных ансамблевых і сольных спеваў, пераважна з палескіх вёсак, сабраныя вядомымі этнамузыколагамі ў 70 - 80-х гадах ХХ стагоддзя.
Альбом адкрывае мужчынскі спеўны гурт вёскі Глушкавічы Лельчыцкага раёна у запісах этнамузыколага Зінаіды Мажэйкі 1968 і 1977 гадоў. На плытцы гучаць песні вёскі Тонеж таго ж раёна, запісаныя Зінаідай Мажэйкай у 1979 годзе. Яна “адкрыла” слухачам палескага самародка Сцяпана Дубейку. У збор увайшлі таксама песні мужчынскіх ансамбляў вёсак Гаўрыльчыцы Салігорскага і Мохаў Лоеўскага раёнаў.
Сольныя спевы на альбоме прадстаўлены запісамі Рыгора Марэцкага і Фёдара Клімчука. Рыгор Марэцкі, жыхар вёскі Пірагі Дубровенскага раёна, выконвае валачобную песню, якую памятае з маладосці, калі сам прымаў удзел у валачобным абыходзе вясковых двароў. Фёдар Клімчук - вядомы беларускі мовазнаўца, дыялектолаг. Нарадзіўся ў вёсцы Сіманавічы Драгічынскага раёна. Ён унікальны знаўца фальклору гэтага палескага рэгіёна. Сам ведае і спявае амаль тысячу песень, “старовынных” і “новішчіх”.
--
The songs of the album, mostly from Paliessie villages, were recorded by the famous Belarusian ethno-musicologists in the 1970-s - 1980-s.
The aldum begins with the songs of men-only band from Hlushkavichy village, Lielchytsy district, recorded by Zinaida Mazheika in 1968 and 1977. The album also offers songs from Toniezh village of the same district, recorded by Zinaida Mazheika in 1979. She discovered the self-taught master of singing from Paliessie Stsiapan Dubieika. The collection comprises songs of men-only bands from Haurulchytsy village, Salihorsk district, and from Mokhau village, Loyeu district.
The album also offers songs performed solo by Ryhor Maretski and Fiodar Klimchuk. Ryhor Maretski, from Pirahi village, Dubrouna district, recorded an Easter song he used to sing during an Easter singing round in his village. Fiodar Klimchuk is a famous Belarusian researcher, linguist and dialectologist. He was born in Simanavichy village, Drahichyn district, and turned out to become a unique specialist in the folklore of this region of Paliessie. He knows and sings almost 1000 songs, both old and new ones.
Тайм-коды:
00:00 - Косары косяць, а вецёр повевае / Mowers Are Mowing, the Wind Is Blowing
02:10 - Не ходзі, козачэ, по-над берэгамі / Don’t Walk by the River Bank, Cossack
03:59 - Ой выйду я, ох, на ту гору, дзе збіралася любов / I Will Go Up the Hill Where My Love Began
07:23 - За Сібіром да сонцэ всходіт / The Sun Arises Over Siberia
12:18 - Ох мой бацько цвет, зав’язаў мне свет / My Dad Will Not Let Me Go
15:34 - Ох у лузі на ставочку, на водзе / In the Meadow On the Pond, On the Water
19:05 - Ох у лузі, в лузі на дубочку / In the Meadow, In the Meadow In an Oak-Tree
22:04 - Ох, ты мамко ж вішня / Hey, You, Poppy Blossom, Cherry
23:05 - Чужы девкі як ягодкі, як ружовы кв’ят / Other Girls Are Like Berries, Like Roses in Bloom
24:51 - На турецкіх полях там нішчо, ох, не росцёт / Nothing Blossoms In the Fields of Turkey
28:30 - Ох, пойду я да цёмным лесом / I Will But Go Through the Dark Woods
30:47 - Ох, ты жы, туман, да туманочок / Hey, Fog, Good Old Fog
32:30 - Да вуступала, ох, да цёмна хмара / When a Dark Cloud Was Coming Out
35:15 - Вой, журба ж ты, журбінка / Hey, You, Sorrow, Little Sorrow
37:48 - Ішлі хлопцы дарогаю (рэкруцкая) / Along the Road, Young Boys Were Going (Song of Recruits)
40:37 - Два голубы гудзе, галубка варкоча / Two Pigeons Hum, the Dove Coos
43:05 - Валы сівы, валы палавыя / Grey Bulls, Yellow Bulls
46:31 - А с-пад лесу, лесу цемныва (валачобная) / And Out Of the Woods, Dark Woods (Easter Song)
50:19 - Ой у ныдылю поранэнько (купальская балада) / Early Sunday Morning (Midsummer Night’s Ballad)
Альбом на Bandcamp: tradycyja.bandcamp.com/album/...
(1 -7) Лельчыцкі раён, в. Глушкавічы
Гурт вёскі Глушкавічы, Лельчыцкі раён
Прыбора Іван (1910 г.н.), Зенькавец Ільля (1926 г.н.), Маркевіч Еўдакім (1924г.н.), Швед Васіль (1927г.н.).
(8 -13) Лельчыцкі раён, в. Тонеж
Дубейка Сцяпан (1929г.н.), жонка Дубейка Марыя, група жанчын, в. Тонеж, Лельчыцкі раён
(14 -15) Салігорскі раён, в. Гаўрыльчыцы
Гурт “Плытагоны”, вёска Гаўрыльчыцы, Салігорскі раён.
Бойка Сцяпан Адамавіч (1922 г.н., запявае), Лятчэня Сцяпан Сцяпанавіч (1923г.н., падводзіць), Бойка Адам Адамавіч (1920 г.н., басуе), Рыжко Сцяпан Адамавіч (1930 г.н., басуе).
(16 -17) Лоеўскі раён, в. Мохаў
Спеўны гурт вёскі Мохаў, Лоеўскі раён
Анікеенка Арцем Міхайлавіч (1911 г.н.), Дзегцярэнка Касцей Трахімавіч (1909 г.н.), Анікеенка Ларывон Міхайлавіч (1904 г.н.), Панцеляймонаў Адам Ігнатавіч (1910 г.н.).
(18) Дубровенскі раён, в. Пірагі
Марэцкі Рыгор (1914 г.н.)
Рыгор Сяргеевіч Марэцкі
(19)Драгічынскі раён, в.Сіманавічы
Фёдар Данілавіч Клімчук (1935 г.н.)
Далучайцеся да Tradycyji:
/ tradycyja
/ etnatradycyja

Пікірлер: 29
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Спеўны гурт в. Мохаў, Лоеўскі раён. Анікеенка Арцем Міхайлавіч, 1911 г.н. Дзегцярэнка Касцей Трахімавіч, 1909 г.н. Анікеенка Ларывон Міхайлавіч, 1904 г.н. Панцеляймонаў Адам Ігнатавіч, 1910 г.н. 16. Два голубы гудзе, галубка варкоча, Любіў парэнь дзеўку, а сейчас ні хоча. Купіў дюжын шоўку - галоўку вверцела, Выйшла за варота, дай загаласіла: - Ой Божа мой мілы, што я нарабіла - Чалавек жанаты, а я палюбіла. Чалавек жанаты, шчэ й дзетачак двое, Шчэ й дзетачак двоя, чарнявы абоя. 17. Валы сівы, валы палавыя, Пашлі валы в чыста поля, В чыста поля, шырока раздолля, Там касары сена косяць. Там касары травку косяць, Воны косять, кос сваійх не войстраць, З ніх крывавы пот ільлёцца, Седзіць чумак на сваёй гітары, Дай с касарыкаў смеёцца. - Ох хоць смейса, й а хоць жа не смейса, За смех табе гора будзе. Прайшло лета, дай натала зіма, А ў чумака сена нема. Нема сена, німа ні саломы, Ды валы стаять галодны. Бярэ чумак карбованца в рукі, Да йдзе сена купаваці. Дай пайшов ён сена пакупаць. - Прадай сена, й а хоць жа саломы, Ба валы стаят галодны. 18. Дубровенскі раён, в. Пірагі Рыгор Марэцкі, 1914 г.н. А с-пад лесу, лесу цемныва, Хрістос вакрес, Сын Божы! Ці ня тучы йдуць, ці ня грозныя? А ня тучы йдуць, а ня грозныя, А йдуць-ідуць валачобнічкі, Валачобнічкі, людзі добрыя, А йдуць яны, да шытаюцца, Шытаюцца, і пытаюцца: - А йдзе жывёт Іван Нікалаевіч? - Ён у каморы адзіваецца: Адзяець боты тульскай работы, Адзяець шубу дублёныю, Завязаець шарфік шалковенькі, Надзяець шапку-ушаначку. - А куда ж пойдзець Іван Нікалаевіч? - Пойдзець у поля на палівання, На палівання, да выглідання: А што ў полі, ў полі дзеецца? Сам Госпад Бог па межах ходзіць, Ён за сабою трёх асоб водзіць: Первая асоба - да Сьвяты Юр’я, Другая асоба - да Сьвяты Мікола, Трэція асоба - да Сьвяты Ільля. А Сьвяты Юр’я з ранняй расою, А Сьвяты Мікола з зялёнай травою, А Сьвяты Ільля з залатым сярпом. А радзі, Божа, жыта густыя, Жыта густыя, ядряністыя, Ядряністыя, каласістыя, Ячмень шасьцярень да на саладочкі, Пшаніцу яріцу да на піражочкі! А ты, Манечка Іваныўна, Не скупіся, ды рызагніся, Прынімай гасьцей валачобнічкаў! Валачобнічкі, людзі добрыя, Валачылісі, памачылісі. Валачобнічкым многа ні нада - Чарку гарелкі, сыр на тарелкі. Ні дасі гарелкі - паб’ём все тарелкі, Ні дасі йійца - здохнець аўца, Не дасі кока - вырве табе вока! 19. Купальская балада Вёска Сіманавічы, Дарагічынскі раён. Клімчук Хведар (1935 г.н.) О й у ныділю поранэнько Заказалы людюм на войноньку. Ой, усім людюм, шэ й боярям, Шэ й туй нышчаснуй удовоньцы. А у вдовонькы сыныв ныма, Оно у вдовонькы тры дочэнькы: Пэрша дочэнька - Анусенька, Друга дочэнька - Марусенька, Трэйтя дочэнька - Костусенька. Матёнка Ануську выправляе, Рідная, Ануську выправляй, Ой, выправляе, нагучае: Ны йідь, Ануська, впэрод выйська, Ны йідь, рідная, впэрод выйськ. Ны впэрод выйська, ны взад выйська, А йідь, Ануська, посырэд выйська, Бо впэрод выйська огнем пычуть, А взаду выйська мычэм сычуть, А сэрэд выйска - своя волэнька, Своя волынька, сваволэнька. Гануська матёнкы ны послухала, Гануська ріднэйі ны послухал, Попэрод выйська пойіхала. Побачыв йійі крулів паныч, Взяв конычэнька за грывоньку, Взяв вороного за грывоньк, А Ганусеньку за ручэньку, А молодую за ручэньк, Завьюв конычэнька на стаеньку, Завьюв вороного на стаеньк, А Ганусенку в свэтлычэньку, А молодую в свэтлычэньку, Дав коныковы овса-сіна, Дав вороному овса-сіна, А Анусеньцы мэду-вына.
@anymoredarians
@anymoredarians Жыл бұрын
Як жэш гэта крута і прыгожа гучыць 😍😍😍😍😍😍😍😍
@kudrukvasili8892
@kudrukvasili8892 8 ай бұрын
Цудоўна 🤍❤️🤍
@katjatsatsura2065
@katjatsatsura2065 Жыл бұрын
Трэба збіраць па кропелькам нашы народныя спевы і традыцыі , бо гэта наш скарб , які мы павінны жыццём, каб не страціць саміх сабе . Гэта цуд, слухаць роднае, і разумець, што гэта нацыя дужа файна, і яна жыве і бедзе жыць вечна . Вялі вам дзякуй ❤❤❤
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Гурт вёскі Глушкавічы, Лельчыцкі раён Прыбора Іван (1910), Зенькавец Ільля (1926), Маркевіч Еўдакім (1924), Швед Васіль (1927). 1. Косары косяць, а вецёр повевае, Шовкова трава да на косу полегае, Там мой міленкой да, да на сівом коне грае, - Ой годі-годі, да на сівом коне граті. Выйді до мене да вечэру вечэраті. - Як наварыла, то й вечэрай здорова, А мне попала на вкраіну дорога. Кому дорога, ох, а мне біта стежэчка, Попала туга біля мого сердзечка. 2. - Не ходзі, козачэ, по-над берэгамі, Не сушы сердэнько чорнымы бровамы. - Чэрэз чорные брові я не ожэнюса, Не люблять девчата - пойду й утоплюса. Не люблять девчата, й а шчэ й молодзіцы, Поду й утоплюса в холодной крыніцы. 3. Ой выйду я, ох, на ту гору, дзе збіралася любов. Любов наша, эх, дорогая, до чэво ты довела: До людского поговору, до большого сорома. - Ох ты, сестра, ох, моя родна, покормі моё дітя. - Ой, рада б я покорміті - нету в грудях нічэво. Як возьму я, ох, ту малютку, пойду в морэчко втоплюсь. - Не топіся, да, моя міла, бо холодная вода, Не задавай серцу жалю, бо чужая сторона. Сколько в морэ да не тонула - не достала в морэ дна, Сколько хлопцов я не любіла - крашчэ цебе не нашла. 4. За Сібіром да сонцэ всходіт, да вы, хлопцы, знайте, Дай на мене, Кормелюгу, всю надею майте. Кормелюга да хлопец гарны, вон по свету ходіт, Не й одную девчыноньку вон з розума зводіт. Не й одную да девчыноньку, не одну вдовіцу, Хорошую, чэрнявую, е куда хіліцца (?). Одберу ж я хлопцув сорок, то шчасце мне буде, Засідайте по дорогах, да жджы подорожных. Хто не еде, хто не іде - просі постояті, Як не дае жмені грошэй - мусіть поміраті. 5. Іван Прыбора (спеў), Васіль Швед (дудка),. Ох, мой батько цвет зав’язав мне свет, Моя маці зора рано замуж оддала. Рано замуж оддала й у веліку сем’ю, Й у веліку сем’ю, на чужую сторону. Та веліка сем’я вся вячэраць села, А мене, молоду, й отправілі по воду. Я по воду йішла - спотыкаласа, А з водою йішла - нарыдаласа. Чо-то в сенях шуміть - маті с сыном говорыт: - Чого водкі не п’еш, чому жонкі не б’еш? - Ох, нашчо ж ее біть - вона вмее все робіть: І чытать, і пісать, і по саду гулять, Ох, по саду гулять, с свойму мужэм розмовлять. 6. Ох, у лузі на ставочку на водзе, Там катавса гарный хлопец на човне. Там дзевчына ведро воды набрала, Того хлопца соколіком назвала. - Ой ты, хлопчэ, ты мой гарный соколік, Возьмі мене й у свой човен с сабою. - Ох, рады б я й у свой човен цебе взяць, Нема кому лебедзікув заганяць. Скуль узявса гарный хлопец шчэ й стрэлец, Пострэляв он самых крашчых лебедзей, Полецело белэ пер’е по лугу. 7. Ох, у лузі, в лузі на дубочку, Там седело пару голубочков, Гэй, гэй, уха-ха. Ой, воны седелі, ні пілі ж ні елі, Да поднеліса, в гору полетелі, Ой, воны летелі полем-доліною, Поседалі дэй пуд каліною, Розмовлялі помежду собою: - Горэ жыті дэй нежонатому, А шчэ хужэй, о хто кого любіт. Сушыть, мучыть, ек ветер буліну, Прыгортае, як маті детіну. Скуль взеласа громовая туча, Дай убіла, кого я любіла. Коб жэ я знала, де ёго могіла, Обсаділа рознымі цветамі, Полівала горкімі слёзамі.
@liliyab49
@liliyab49 2 жыл бұрын
Якая прыгажосць,якiя галасы! Дзякуй,што можам паслухаць цяпер.
@uy69Ku
@uy69Ku 3 жыл бұрын
Цудоўныя галасы!
@user-tf1yx3km6d
@user-tf1yx3km6d 7 ай бұрын
100 🥰🥰🥰🥰🥰🥰🥰🥰
@user-mt1jg1tc5m
@user-mt1jg1tc5m 3 жыл бұрын
вельми добрая справа,дзякуй панове,гэта нашая спадчына,трэба берагчы яе ды дзецям паказваць ды разказваць,тым больш гэта такая прыгажосць аж сэрца зцискае 👍
@juliamykolaichuk8975
@juliamykolaichuk8975 Ай бұрын
Неймовірно))
@KS-ss1ix
@KS-ss1ix 3 жыл бұрын
купила на bandcamp і ще з літа не можу наслухатись. краса неймовірна!
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
дзякуй
@ThePionbordo
@ThePionbordo 2 жыл бұрын
@@etnatradycyja kzfaq.info/get/bejne/oNiRdNSY2L6mZYE.html
@etnatradycyja
@etnatradycyja 2 жыл бұрын
Дзякуй
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
❗️Сябры, калі вам падабаюцца нашыя праекты, можаце нас падтрымаць: facebook.com/donate/918026045702420/
@user-uk1oh7rz8l
@user-uk1oh7rz8l 3 жыл бұрын
Вельмi спадабалася!Дзякуй!!!
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Вёска Гаўрыльчыцы, Салігорскі раён. Бойка Сцяпан Адамавіч (1922 г.н., запявае), Лятчэня Сцяпан Сцяпанавіч (1923г.н., падводзіць), Бойка Адам Адамавіч (1920 г.н., басуе), Рыжко Сцяпан Адамавіч (1930 г.н., басуе). 14. Вой, журба ж ты, журбінка, меня зажурбіла, Да меня й, молодого, із ножок зваліла. Вой, а я ж той журбінцы да не покоруся, Пойду й у в корчомку, горэлкі нап’юся. Да вып’ю ж я й кварціну, вып’ю я другую, Стану, й подзівлюся на рэчку буйструю. Да на рэчке кладочка што й ступлю, то й гнёцца, Пам’ёр й отец-маці, госціна мінёцца, Да пом’ёр й отец-маці, вся моя радзіна, А я й осталася бедна сіроціна. 15. Ішлі хлопцы дарогаю, Да запуліліся глаза. Запуліліся глаза, Смотрэць-глянуць взад нельзя. Аглянуліся ж назад - Дзьве красавіцы стаят. - Ой вы, дзевкі-красавіцы, Да не влюбляйцеся вы в нас. Не влюбляйцеся ж вы в нас, Бо ціпер нам не да вас - Беруць й у салдаты нас. Все й на дваццаць п’яць гадов.
@zhurtavanniebiearusaujapon2545
@zhurtavanniebiearusaujapon2545 3 жыл бұрын
какое важное дело делаете!!! Дзякуй!
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Дзякуй! Далучайцеся да нас у Facebook facebook.com/belarusfolk/ і інстаграме
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Вёска Тонеж, Лельчыцкі раён Сцяпан Дубейка 8. - Ох, ты мамко ж вішня, Ці я в цебе ліш(ня)? Й отдавала маці дочку Й у в чужые людзі. - А хто ж мене ж, моя мамко, Довучаці будзе? - Ой, навучаць, доньку, Блізкіе суседы, Ой, росказваць, моя доньку, Шчо й показваць будуць. 9. Чужы девкі як ягодкі, як ружовы кв’ят, А мне моя шэбеліна зав’езала св’ят, Ак озьму я шэбеліну за гостры бокі: - Плыві, плыві, шэбеліна, на тые бокі, А я еду на вкрайіну жонкі шукаці. Всю крайіну я об’ехав, жонкі ні найшов, Дэй с повротэм я обратно к шэбеліне я прыйшов. - Запрагайце, хлопцы, коні, коні вороны, Доганяйце мое літа, літа молоды. Як догналі мое літа на новом мосце: - Вернітеса, мое літа, до мене в госці. - Ой як нам жэ вернуціса до цебе в госці, Нада було шановаці за молодосці. 10. Сцяпан Дубейка з групай жанчын На турецкіх полях там нішчо, ох, не росцёт, Ой, там только росцёт, только травка ж шовкова. Ой, под тым же кустом салдат ўбітой лежав, А в ево на грудзі крэст военной лежав, А в ево в голове конь вороненькой стояв. - Ой, леті, сівой конь, к отцу жы мацеры радной, Ой, скажы сівой конь, шчо жонатой хожу. Й оженіла меня пуля войстрая, А звенчала меня, эй, шабля гострая. 11. Сцяпан Дубейка і хор вёскі Тонеж Ох, пойду я да цёмным лесом, Дай наломлю клёну, Зав’ёв мене дурной розум на чу-, На чужу сторон(у). На чужой жэ да сторононьцы Ні бацька ні маці, Только в саду вішнёвому поюць, Поюць солов’і. Пойце, пойце, да соловейкі жы, Разнымі голосамі, А я ж пойду в сад зелёной, й обо-, Й обольюсь слёза(мі). 12. Сцяпан Дубейка і жонка Марыя. Ох, ты жы, туман, да туманочок, Да нічого й не відно. Нічэво й не відно, Только відно, только слышно Да зелёной дубочок. Зелёной дубочок, Под тым дубом зелёненькім Да варосла й каліна. Вуросла й каліна жы, Да под тоею ж да каліною Да стояла девчына. 13. Сцяпан Дубейка і хор вёскі Тонеж Да вуступала, ох, да цёмна хмара, Й а за ею сіня. Породзіла некрутонька Да хорошого сына. Дала ж ёму стан хорошой, Да шо чорные бровы, Шоб не ходзів да козачэнько Й вечором до вдовы, Й а вдовіца ж наровіца, Да вмела чароваці, Чаровала ручкі-ножкі, Шэ й карые вочы.
@Symonmuzyka
@Symonmuzyka 3 жыл бұрын
Абалдзець, а можна тэксты папрасиць?
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Так. Напішам у каментарах. У 2018 выходзіла кніга-CD. Там былі ўсе тэксты
@Symonmuzyka
@Symonmuzyka 3 жыл бұрын
@@etnatradycyja Дзякую!
@zhurtavanniebiearusaujapon2545
@zhurtavanniebiearusaujapon2545 3 жыл бұрын
Кто-то этот материал в нотном варианте записывал?
@etnatradycyja
@etnatradycyja 3 жыл бұрын
Так. Частка ёсць у кнігі З.Мажэйкі
@maxboiko452
@maxboiko452 11 ай бұрын
@@etnatradycyja а можа недзе есць у анлайне?
@etnatradycyja
@etnatradycyja 11 ай бұрын
@@maxboiko452 пакуль няма, але думаем зрабіць
@geronimo6351
@geronimo6351 Жыл бұрын
Ukrainian songs...
@etnatradycyja
@etnatradycyja Жыл бұрын
These are Belarusian songs.
НРАВИТСЯ ЭТОТ ФОРМАТ??
00:37
МЯТНАЯ ФАНТА
Рет қаралды 8 МЛН
Получилось у Миланы?😂
00:13
ХАБИБ
Рет қаралды 4,3 МЛН
БИМ БАМ БУМ💥
00:14
⚡️КАН АНДРЕЙ⚡️
Рет қаралды 3,6 МЛН
Михаил Задорнов абсолютно откровенное интервью
56:50
Природа, экология, экопоселения - www.ecology.md
Рет қаралды 2,8 МЛН
Best Hits Of THE ENIGMATIC PROJECT [Shinobu The Enigma]
2:59:42
ⲈNIGMA Shinnobu
Рет қаралды 12 МЛН
ОТКУДА БЕРЕТСЯ МЫСЛЬ ТАТЬЯНА ЧЕРНИГОВСКАЯ ЛЕКЦИЯ
1:32:07
БЕСПЛАТНАЯ ПСИХОЛОГИЯ
Рет қаралды 88 М.
НРАВИТСЯ ЭТОТ ФОРМАТ??
00:37
МЯТНАЯ ФАНТА
Рет қаралды 8 МЛН