Рет қаралды 30,006
Алена Серада - гаспадыня харчэўні "Палюшкі" у Тураве. Паспела ў жыцці багата чаго, папрацавала нават старшынёй сельскага савету. Але, кажа, заўжды марыла пра сваю справу. Цяпер з гэтай жанчыны, з яе мовы ды яе прысмакаў у многіх іншаземцаў - а таксама і у беларусаў - пачынаецца любоў да нашай краіны. Нават, нягледзячы на тое, што некаторые просяць размаўляць "на нормальном языке".
Уха «Палеская » з рыбных галушак
Філе шчупака і судака без скуры - 1 кг
Сала свежае - 300 г
Морква - 100 г
Цыбуля - 100 г
Зеляніна кропу
Соль па смаку
Манка 100 г
Спецыі па смаку
Прапусціць праз самае дробнае сіта мясарубкі рыбу, сала, моркву, цыбулю.
Дадаць кроп, спецыі, соль, манку. Добра змяшаць і пакінуць на 20-30 хвілін для таго, каб манка набухла.
У гэты час зварыць моцны булён з галоў і хрыбта. Дадаць цэлую цыбуліну, лаўровы лісток, перац гарошкам.
З фаршу сфарміраваць галушкі.
Выцягнуць з булёну галовы, укінуць галушкі, варыць 30 хвілін на невялікім агні.
ПОДПИСАТЬСЯ: / @onlinerbelarus