Vinsent - Не заўжды

  Рет қаралды 114,071

Vinsent

Vinsent

5 ай бұрын

Vinsent - Не заўжды
Песьня даступная на ўсіх лічбавых пляцоўках: band.link/QsQHd
Кантакты:
/ vinsent
vinsentmusic@gmail.com
Словы і музыка: Vinsent
Рэжысэрыя: Vinsent
Сцэнар: Monika Ney, Vinsent
Акторы: Зоя Белахвосьцік, Алег Гарбуз, Валянціна Гарцуева, Алана Айвары, Ілья Брэскі, Марэк Харасімюк, Кірыл Гарбуз
Апэратар: A. V.
Сьвятло: Андрэй Аўсяньнікаў
Мастак-пастаноўца: Максім Крук
Касьцюмограф: Наста Рабушка
Грым: Дар'я Дашкевіч
Хэлпер: Уладзь Ярутаў
Апэратар храмакей: Алекс Скідан
Сьвятло храмакей: Паша Вільтоўскі
Мантаж: Аляксандр Пералыгін
Адмысловая падзяка: Віталь Самсонаў, Мікіта Белаглазаў, BelarusianAmericans.Org.
Тэкст:
Vinsent - Не Заўжды
Я сустракаў Каляды ў адзіноце,
Усе па сем'ях, а я ў самоце.
Не пажадаў такога б я нікому,
Мы неўзабаве вернемся дадому.
Не заўжды будзе цемра, браце,
Прыйдзе дзень, і пабачыш маці.
Проста вер, гэты дзень настане,
Проста мы прыйдзем на сьвітаньні.
І гэты дом сустрэне нас усьмешкай,
Там, дзе знаёмыя нам усе сьцежкі.
Там, дзе знаёмы табе водар вуліц,
Нас дом сагрэе, нас дом прытуліць.
Не заўжды будзе цемра, браце,
Прыйдзе дзень, і пабачыш маці.
Проста вер, гэты дзень настане,
Проста мы прыйдзем на сьвітаньні.
Што для цябе дом? Бабулі аладкі,
Гэта шум сталіцы ды вясковыя хаткі.
Гэта мой сабака, гэта восенькі лес,
Гэта сябры, канцэрты, гэта мой сэнс.
Гэта на нашых узгорках моц вятроў,
Гэта размовы з братам ды пах мэтро.
І што б на дварэ ні было: ліпень ці студзень,
Гэта ўсё мы - родныя людзі.
Не заўжды будзе цемра, браце,
Прыйдзе дзень, і пабачыш маці.
Проста вер, гэты дзень настане,
Проста мы прыйдзем на сьвітаньні.
(с) Vinsent 2023
#vinsent #незаўжды #беларускаямова #беларусь #беларускаямузыка #беларускаямузыка2024 #niezaŭždy #belarusianlanguage #belarusian #belarusianmusic

Пікірлер: 199
@vinsentmusic
@vinsentmusic 5 ай бұрын
Падзяка ўсім, хто з намі даўно. Рады бачыць таксама новыя твары. Дзякуй Вам за прагляд і падтрымку маёй музыкі. Памятай, што цемра ня будзе вечнай, перадаю табе дэтальку лега!
@uladzislauyarutau7648
@uladzislauyarutau7648 5 ай бұрын
Мы неўзабаве вернемся дадому!
@BelarusianRap
@BelarusianRap 5 ай бұрын
Лепшы 🤍♥️🤍
@miszakupala6676
@miszakupala6676 5 ай бұрын
Да слёз… Вінсэнт, гэта новая якасць у тваім выкананні 💪 так трымаць
@Bita1i
@Bita1i 5 ай бұрын
Дзякуй! 🤍❤🤍
@RyhorAstapenia
@RyhorAstapenia 5 ай бұрын
Спадзяемся на працяг!
@Livindor
@Livindor 5 ай бұрын
Чел я знайшов тебе, ти такі круті речі робив чел, вітаю з Харкова, у вас дуже крута Беларуська мова ❤ЗНАЙШОВ !!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!! Як же це гарно звучить ...... Ніколи , НІКОЛИ МЕНІ БІЛОРУС НЕ БУДЕ ВОРОГОМ. Дуже обняв🤝
@user-tr4fp8pk4d
@user-tr4fp8pk4d 5 ай бұрын
🕊️🇺🇦
@Livindor
@Livindor 5 ай бұрын
Беларусы ,шо б небыло, вы не враги, и то что делали ваши партизаны это не забудется. Жыве Беларусь❤
@user-jt7lt9me7w
@user-jt7lt9me7w 5 ай бұрын
Цудоўна чуць родную мову натхняе на будучыню
@belarusnovosti
@belarusnovosti 5 ай бұрын
Класная песня! Беларусы вернуцца да дому да сваіх сяброў!
@pannazorachka1257
@pannazorachka1257 5 ай бұрын
Сяджу з даўкім камяком ў горле. Я дома. Але маіх сяброў няма са мною. Грузія, Польшча, Канада, Аўстрыя... А я ў Менску. Плачу і радуюся, так кранае Ваш твор.
@neverroyal6221
@neverroyal6221 5 ай бұрын
❤ГЭТА песня пра Новую Землю,про Второе Пришествие ГОСПОДА ИИСУСА ХРИСТА!!!!! Придет День,когда ВеЗДЕ победит Свет ...в каждой душе🎉🎉🎉
@user-tc9fy1yg9l
@user-tc9fy1yg9l 5 ай бұрын
Так цяжка болей за два гады не бачыць маці, асабліва напярэдадні сьвятаў, але камусьці яшчэ больш невыносна...Усім веры і цярпення❤ Вялікі дзякуй за твор, вельмі ўзрушыў. Прыгожа і кранальна.
@jannay4884
@jannay4884 5 ай бұрын
Аааа, ад усіх нас
@user-lk4od4mh1j
@user-lk4od4mh1j 5 ай бұрын
А что случилось с мамой? Почему 2 года её не видит?
@user-lk4od4mh1j
@user-lk4od4mh1j 5 ай бұрын
...не жди меня, мама, "хорошегосына"..?
@user-df9ui3ls8r
@user-df9ui3ls8r 5 ай бұрын
Цуд які! Дзякуй вялікі! За прыгажосць і спрыянне надзеі!
@Livindor
@Livindor 5 ай бұрын
Яка ж у вас прекрасна мова , просто мед для вух.....
@user-sw9hj7ur8u
@user-sw9hj7ur8u 5 ай бұрын
Дзякуй! Усіх з Калядамі! 🎉
@mikalai-hryb
@mikalai-hryb 5 ай бұрын
У мяне не хапае слоў, каб выказаць наколькі мне падабаецца гэта твор - і музыка, і тэкс, і кліп і людзі ў ім Вялікі дзякуй за вашу творчасць! ❤❤❤
@user-pw4yd4fm9f
@user-pw4yd4fm9f 5 ай бұрын
Як прыгожа гучыць наша мова! Дзякуй вам за вашу пазіцыю. Дзякуй вам моладзь. Вы і есць наша будучыня.
@lostinlifelostinyou
@lostinlifelostinyou 5 ай бұрын
Гэта проста цудоўна, і песня, і кліп, у мяне дрыжыкі🥺❤️
@belladonna7000
@belladonna7000 5 ай бұрын
Вельмі рэзаніруе ўсім, хто сеў, з’ехаў - ці і тое і другое. Жыве Беларусь!!!
@TheBirdOfDesire
@TheBirdOfDesire 5 ай бұрын
Жыве вечна і вольна!
@liliya1979
@liliya1979 5 ай бұрын
Дай Бог, каб усе мацi змаглi абняць сваiх дзяцей!
@kalyambus5278
@kalyambus5278 5 ай бұрын
Талант, яким захоплююсь ще з 13-го!
@MaksimGriszkiewicz
@MaksimGriszkiewicz 5 ай бұрын
Нарэшце. Гэта бомба. Віншую з цудоўнай песьняй. Посьпехаў і натхненьння шмат. Новых песьняў. Дзякую
@MaksimGriszkiewicz
@MaksimGriszkiewicz 5 ай бұрын
Стаўлю на паўтор
@Vsichka
@Vsichka 5 ай бұрын
Кранальны кліп, песьня. Але веру ў той дзень, які настане!) Неўзабаве настане!))
@oleksandrosiyuk6536
@oleksandrosiyuk6536 5 ай бұрын
Бажаю вам пошвидше повернутись додому і будувати міцну, процвітаючу і незалежну від росії країну
@NoblesHell
@NoblesHell 5 ай бұрын
Проста плачу, спадзяюся што гэты дзень настане і я змагу пабачыць і абняць сваіх сяброў калі яны вернуцца на світанні.
@JeleznyChelovek
@JeleznyChelovek 5 ай бұрын
Вельмі кранальна і прафесійна ! Дзякуй за працу. Рады зноў цябе чуць пасля доўгага перапынку.
@Beragovich
@Beragovich 5 ай бұрын
Дзякуй вялікі! Кранальна да сьлёз! Усім вяртаньня!
@Praz_Kosmas
@Praz_Kosmas 5 ай бұрын
Дзякуй! Не заўжды будзе цемра
@Belaruski_Krok
@Belaruski_Krok 5 ай бұрын
Добры цёплы кліп! Дзякуй)
@balance01
@balance01 5 ай бұрын
якая прыгожая песня, слухаю кожны дзень, яна мая любімая❤ дзякуй Vinsent
@user-jc9hn6bw6y
@user-jc9hn6bw6y 5 ай бұрын
Які цуд, дзякуй вялікі❤
@user-pw4yd4fm9f
@user-pw4yd4fm9f 5 ай бұрын
Дзякуй, вам, што вы дапамагаяце нам верыць у нашу новую і светлую будучыню.
@neverroyal6221
@neverroyal6221 5 ай бұрын
❤ Светлая Будучыня- только с ИИСУСОМ ХРИСТОМ!!!!!🎉 Все остальное- иллюзия и напрасные надежды!!!! Чем быстрее каждый человек расстанется с тотальным обманом, что счастье и т.п. -, зависит от внешних факторов( гос.политика,президенты,законы,) и прочей мирской атрибутики царства суеты и тлена,- ТЕМ быстрее каждый человек и общество в целом ОБРЕТУТ Истинное СЧАСТЬЕ: Царствие Божие в н у т р и вас есть.аминь ❤🎉🎉🎉
@user-fi1yv6od3h
@user-fi1yv6od3h 5 ай бұрын
@@neverroyal6221,слепая вера -хуже неверия .Человек не животное ,БОГ создал человека для великой цели ,стать ЕГО соработником и сотворцом и вместе победить Дьявола .А ваши сопли и нытьё противоречат Божественному Замыслу .Люди под водительством БОГА должны построить ЦАРСТВО БОЖИЕ НА ЗЕМЛЕ .А вы вместо этого трусливо спрятались в кусты и предали ТВОРЦА .Христос поведёт нас на решительный бой против Антихриста с его воинством .Ваша ,так называемая,православная церковь ведёт людей не к БОГУ ,а в погибель Ада .Аминь!
@alina_sun
@alina_sun 5 ай бұрын
Вялiкi дзякуй! Стала значна лягчэй 😃❤️❤️ Дарыце аптымiзм 🤍❤️🤍
@anymoredarians
@anymoredarians 5 ай бұрын
І радасна і плакаць хочацца, гэта скарб.Песня неверагодна і кліп такі якісь як па мне калядны. Рада што ты вярнуўся,не уцякай калі ласка ад нас .🌞🌞🌞✨✨✨✨✨✨
@dudal7657
@dudal7657 5 ай бұрын
У гэтым кліпе цудоўна ўсе, дзякуй за эмоцыі!
@cz9680
@cz9680 5 ай бұрын
Я не магу супыніць слёз! Такі кранальны кліп... VINSENT, дзякуй, што вярнуўся❤️
@calma5850
@calma5850 5 ай бұрын
Вельмі прыгожая песня! Я плачу....як гэта блізка!!!! Усё будзе добра, даражэнькая!!!!! Вялікі дзякуй!
@Beslive
@Beslive 5 ай бұрын
Выдатна! Даўно не было чуваць! Рады што Vinsent вярнуўся!
@sloik_cukierak
@sloik_cukierak 5 ай бұрын
Дасціпна стрыманы, але вельмі шчымлівы аптымізм трэка б’е ў самую тую кропку. Дзякуй, Зміцер, за творчасць!
@hannamanhaliova7135
@hannamanhaliova7135 5 ай бұрын
Дзякуй! Веру, вернемся! Веру, што гэты дзень настане! ❤️‍🩹
@dzivak
@dzivak 5 ай бұрын
Адзін з тых беларускіх музыкаў, на, каго я траплю на канцэрт. Адданы сваей справе, са стрыжнем унутры і якасныя рэчы робіць. Дзякуй, цаню, слухаю. Толькі нашы музыкі, толькі Беларусь! ❤
@lostinlifelostinyou
@lostinlifelostinyou 5 ай бұрын
Брава, Vinsent 👏❤️
@Kniazhnami
@Kniazhnami 5 ай бұрын
Шчыры дзякуй за ўсе гады творчасці. Мы пасталелі разам
@kronan85
@kronan85 5 ай бұрын
З вяртаннем, Зміцер! Пакуль толькі ў белмуз. Але неўзабаве, думаю, і да родных Івацэіч😉
@tania8281
@tania8281 5 ай бұрын
Цудоўная песня!!!!
@tatigha
@tatigha 5 ай бұрын
🥰 Падабаецца. Дзякуй 🌺
@user_znik_raptouna
@user_znik_raptouna 5 ай бұрын
Дзякуй ❤
@user-ui4nd1fr1d
@user-ui4nd1fr1d 5 ай бұрын
Дзякуй! Вельмі прыгожа атрымалася і кранальна да слёз💔🏠
@user-cl3yh5wt2w
@user-cl3yh5wt2w 5 ай бұрын
Файна!!
@igormalashenko5074
@igormalashenko5074 5 ай бұрын
Гэта цудоўна! Дзякуй вялікі за такую прыгажосць!
@vozh_voice
@vozh_voice 5 ай бұрын
супер! Дзяка!
@theRealWildkot
@theRealWildkot 5 ай бұрын
Дзякуй вялікі! Абавязкова сустрэча адбудзецца!
@nastassiarancanka6086
@nastassiarancanka6086 5 ай бұрын
Цудоўнае выкананне, дзякуй!
@evereZzzt
@evereZzzt 5 ай бұрын
Вельмi выдатна. Дзякуй. Прыйдзе дзень...
@volumev123
@volumev123 5 ай бұрын
Цёпла❤️‍🔥
@SeshChannel
@SeshChannel 5 ай бұрын
Ваў, як жа ж гэта цудоўна і натхняльна гучыць. Дзякуй табе вялікі, аўтар, і жадаю табе шчасця, поспехаў у жыцці!
@Jk-mp7pb
@Jk-mp7pb 5 ай бұрын
Дякую за гэто сябры.гэта моцна.плачу😢 так моцна.сябры.
@vasilkou
@vasilkou 5 ай бұрын
Адгукаецца у сэрцайка!
@zamalouki
@zamalouki 5 ай бұрын
Такое адчуванне, што песня пра мяне 😢 . Дзякуй, што вярнуліся
@user-bz8hl1xj3h
@user-bz8hl1xj3h 5 ай бұрын
вельмi прыгожы клiп. Дзякуй
@sergeygorbachev9098
@sergeygorbachev9098 5 ай бұрын
Прыгажосць ❤
@yurymatsiyun5971
@yurymatsiyun5971 5 ай бұрын
Файны трэк
@DzikajePalavannie
@DzikajePalavannie 5 ай бұрын
Дзякуй вялізны, гэта калядны цуд 🥹 пераглядаю і пераглядаю, тут усё ідэальна ❤️‍🔥
@WB-xy1em
@WB-xy1em 5 ай бұрын
Моцна. Дзякуй
@oksanazhuravleva9399
@oksanazhuravleva9399 5 ай бұрын
❤прыгажосць
@user-oc7ku9ip7m
@user-oc7ku9ip7m 5 ай бұрын
Дзякуй, Винсент, дабра Вам и здоровья
@user-bx4yl3hd9x
@user-bx4yl3hd9x 5 ай бұрын
Цудоўны і кранальны кліп атрымаўся! Абдымаю
@kiryl_kurbatski
@kiryl_kurbatski 5 ай бұрын
Ура, я Вас нашёл, спасибо Вам за песни❤
@dzdzdzdzdzdzdzdzdzdz
@dzdzdzdzdzdzdzdzdzdz 5 ай бұрын
Vydatna i kranalna!
@kanfetovna6026
@kanfetovna6026 5 ай бұрын
Дзякуй за новую песню для майго плэй-ліста! :) Цудоўны кліп, хацелася б працяг гісторыі пабачыць... заваражыла.
@panifeja9380
@panifeja9380 5 ай бұрын
Кранальна! З маці ўсё жыццё стасункі ў мяне так сабе... Але ж там, за парэбрыкам, муж і дзеці. У студзені чацьвёрты год ня будзе маці на народжаннях малодшай дачкі. Ёй споўніцца 16. 4-ыя Каляды і Новы год у самоце спраўляю. Зноў пайду піць каву з аўтамату на чыгунцы.
@irinaormachea4248
@irinaormachea4248 5 ай бұрын
Шыкоўнае відэа.
@SVbsujur12
@SVbsujur12 5 ай бұрын
Дзякуй табе! І за тое, што захаваў густ, і што захаваў адметнасць. Атрымалася нармалёва, нават хораша
@volha6682
@volha6682 5 ай бұрын
Цудоўна атрымалася! Дзякую за Вашую творчасць! Жыве Беларусь!
@aliona_violin
@aliona_violin 5 ай бұрын
Жыве вечна!
@viktoryiatserashonak5666
@viktoryiatserashonak5666 5 ай бұрын
Глыбокая творчая праца, дзякуй за веру і за натхненне! Чакаем яшчэ!
@TheBirdOfDesire
@TheBirdOfDesire 5 ай бұрын
Блін, як Лега захацелася набыць! 😍
@Andrey-sl7rl
@Andrey-sl7rl 5 ай бұрын
Здаецца, што ўзімку, у чарговы год рэпрэсій здымаць кліпы пра Беларусь можна толькі ў чорнай палітры
@dranik_smiatanka
@dranik_smiatanka 5 ай бұрын
Ух ты! Рады Вас чуць! А колькі знаёмых твараў у кліпе! 😍
@user-tr4fp8pk4d
@user-tr4fp8pk4d 5 ай бұрын
Дзякуй! 😥❤️Усё абавязкова так i будзе!🎄🎆
@irynasnapkova9942
@irynasnapkova9942 5 ай бұрын
Які мастацкі кліп! Не адарваць вачэй!❤
@user-mj5mc5tb4s
@user-mj5mc5tb4s 5 ай бұрын
Дзякуй Vinsent, дзякуй за вашую творчасць.
@Lena_sss
@Lena_sss 5 ай бұрын
Прекрасная работа ребята ❤
@user-wl6pl4xg2u
@user-wl6pl4xg2u 5 ай бұрын
Вельмі якасна і добра! Дзякуй!
@user-dt2ul7dx5b
@user-dt2ul7dx5b 5 ай бұрын
Дзякуй за песню) ❤❤❤ да дрыжыкаў❤️❤️❤️❤️
@iskander74
@iskander74 5 ай бұрын
Дзякуй.
@user-uz6cl3mn2k
@user-uz6cl3mn2k 5 ай бұрын
Чароўна🤩Трэці дзень слухаю на repeat😍 Дзякуй❤️
@gorodskoj_sumasshedshyj
@gorodskoj_sumasshedshyj 5 ай бұрын
Асабiста мне катэгарычна недаспадобы такая манера выканання, але, божа ж ты мой! - як ад гэтай песнi бамбанула ў aZвяронка. У студыi, мо, кiлаграм з пяць цэглы з'явiлася. Гэта было цудоўнае вiдовiшча. I ўжо за адно толькi гэта велiчэзны Вам ДЗЯКУЙ.
@Viktar13
@Viktar13 5 ай бұрын
Дзякуй! Вельмі кранальна лягло...
@dzianiskatsiuba3491
@dzianiskatsiuba3491 5 ай бұрын
Дзе ты быў столькі год!? Давай яшчэ!
@GummiBear245
@GummiBear245 5 ай бұрын
Вельмі добры тэкст. Цудоўны кліп. Дзякуй за надзею)
@volnajavola1
@volnajavola1 5 ай бұрын
Дзякуй за надзею! Загадваем жаданне, як штогод
@MartaStory
@MartaStory 5 ай бұрын
дзякуй за творчасць!
@Vodguk
@Vodguk 5 ай бұрын
Дзякуй за творчасць! Заўсёды вас слухаю калі цяжка 🫶🏼
@Ilyaaki
@Ilyaaki 5 ай бұрын
Цудоўна! Дзякуй Вінсэнт
@user-qx7rn2uj5o
@user-qx7rn2uj5o 5 ай бұрын
Зусім не мой стыль музыкі, але мурахі па скуры. Вельмі годна, дзякуй за эмоцыі ды прамень надзеі, вельм добрая і годная музыка. Жыве!
@daroha
@daroha 5 ай бұрын
дзякуй. расплакаўся.
@user-jq8jc2wx6m
@user-jq8jc2wx6m 5 ай бұрын
Файна ❤
@user-xc9zm4vx9r
@user-xc9zm4vx9r 3 ай бұрын
Гэта вельмi прыгожа. Дзякуй ❤
@user-ws6mq8wv2w
@user-ws6mq8wv2w 5 ай бұрын
Так кранальна, хачу верыць, што так i будзе
@user-cg4cp6br5h
@user-cg4cp6br5h 5 ай бұрын
Дзякуй за мову!
@hannachka97
@hannachka97 5 ай бұрын
Помню как наверно в году 2017 Vinsent приезжал в Витебск на курсы Мова Нанова🥹 кажется, это было в параллельной вселенной 😢
@vladimirkozlov3715
@vladimirkozlov3715 5 ай бұрын
Я таксама быў на гэтай Мове Нанова)
@hannachka97
@hannachka97 5 ай бұрын
@@vladimirkozlov3715 вау👍👍👍
@roland2281
@roland2281 5 ай бұрын
Моцна!
@name_kate
@name_kate 4 ай бұрын
Дзякуй за творчасць! Толькi пытанне, што з голасам сталася
@adambabicki3947
@adambabicki3947 5 ай бұрын
Не мой стыль, але вельмі прафісійна. Вльмі добра што з'яўляюцца такія песенкі ад беларускіх выканаўцаў. І да. Вельмі кранальна.
@Gold-iz6jd
@Gold-iz6jd 5 ай бұрын
З Украіны, дзякую за творчасць!
NAVIBAND - СОКАЛ (ПРЭМ'ЕРА 2024)
4:43
NAVIBAND
Рет қаралды 76 М.
Vinsent - Жывы / Žyvy
3:51
Vinsent
Рет қаралды 62 М.
ХОТЯ БЫ КИНОДА 2 - официальный фильм
1:35:34
ХОТЯ БЫ В КИНО
Рет қаралды 2,6 МЛН
КРУПНЕЙШИЙ Мошенник в Истории Телевидения
12:42
Ваня Продюсер
Рет қаралды 1 МЛН
Palina feat. Ketevan - Месяц
2:41
PALINA
Рет қаралды 4 МЛН
Дай Дарогу! - Я вернусь домой
3:40
Дай Дарогу!
Рет қаралды 134 М.
Vinsent - Веру / Vieru
4:28
Vinsent
Рет қаралды 7 М.
ДДТ - Новости
3:40
officialddt
Рет қаралды 1,6 МЛН
Vinsent - Працягваю жыць
3:26
Vinsent
Рет қаралды 76 М.
IRDORATH (BY) - ZORAMI
5:37
Irdorath BY
Рет қаралды 99 М.
Artur - Erekshesyn (mood video)
2:16
Artur Davletyarov
Рет қаралды 250 М.
Bidash - Dorama
3:25
BIDASH
Рет қаралды 40 М.
Sadraddin - Если любишь | Official Visualizer
2:14
SADRADDIN
Рет қаралды 123 М.
Қайрат Нұртас - Қоймайсың бей 2024
2:22
RAKHMONOV ENTERTAINMENT
Рет қаралды 1,3 МЛН
Akimmmich - TÚSINBEDIŃ (Lyric Video)
3:10
akimmmich
Рет қаралды 203 М.
Adil - Серенада | Official Music Video
2:50
Adil
Рет қаралды 108 М.