Рет қаралды 2,379
84 гады таму, 30 лістапада 1939 года, пачалася Савецка-фінская вайна. Чырвоная армія ўварвалася на тэрыторыю Фінляндыі і разьлічвала на хуткую перамогу. Аднак супрацьстаяньне зацягнулася і ня толькі каштавала Савецкаму Саюзу значных ваенных страт, але і, як прынята лічыць, паказала нізкую баяздольнасьць Чырвонай арміі. У гэтай вайне быў і беларускі акцэнт. Пра гэта Дзьмітры Гурневіч размаўляе з аўтарам кніг па гісторыі савецка-фінскай вайны і дасьледчыкам з Санк-Пецярбурга, Яўгеніем Балашовым.
00:00 - уводзіны
01:15 - пра мэту Сталіна ў наступленьні на Фінляндыю
05:15 - пра правакацыю Чырвонай арміі, якая стала фармальнай прычынай пачатку вайны
8:45 - адкуль узяўся мэм «На финские мины пойдут минские финны»
11:55 - ці праўда, што ў фэйкавую фінскую армію, якую ствараў Сталін, набіралі беларусаў паводле «нярускага» гучаньня прозьвішчаў
12:52 - пра польскую форму, у якую апраналі савецкіх салдат зь Беларусі
17:18 - чаму савецкая армія адразу пасьля ўварваньня пачала цярпець паразы ў Фінляндыі
20:45 - чаму Сталін загадаў спыніць вайну
23:40 - колькі беларусаў загінула ў савецка-фінскай вайне
25:40 - што СССР здабыў па выніках гэтай вайны
📌 Абавязкова падпішыцеся на наш KZfaq канал і пастаўце званочак: / @svaboda-historyja
Наш сайт: www.svaboda.org/
TELEGRAM: t.me/radiosvaboda
FACEBOOK: / svaboda.org
TWITTER: / svaboda
INSTAGRAM: / radiosvaboda
TikTok: / radio_svaboda
Як чытаць і глядзець Свабоду насуперак блякаваньню smarturl.click/p1yA
Як бясьпечна і ананімна паведаміць важную інфармацыю нашай рэдакцыі smarturl.click/0DO8