Класік супраць імперыі і першыя жаночыя маршы ў Мінску! | Дунін-Марцінкевіч, Пінская шляхта

  Рет қаралды 14,293

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

ХАДАНОВІЧ | CHADANOVIČ

Күн бұрын

Прывітанне, гэта Андрэй Хадановіч, і мы з вамі працягваем гаварыць пра беларускую і сусветную літаратуру. Сёння мы пагаворым пра першага прафесійнага беларускага літаратара ХIХ стагоддзя, стваральніка беларускага нацыянальга тэатра і адну з самых таямнічых у гісторыі нашай культуры постацяў. Герой відэа - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч.
Пагаворым пра цікавы жыццёвы і творчы лёс Дуніна-Марцінкевіча і правядзем цэлае расследаванне наконт таго, хто напісаў п'есу «Пінская шляхта».
Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа: / @chadanovic
Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць.
Змест:
00:00 - «Злаві мяне, калі зможаш», - Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
01:26 - беларускі Гамэр і Шэкспір і таямніца «Пінскай шляхты»
05:33 - цікавая маладосць Дуніна-Марцінкевіча: крымінал, шлюб, тэатр
14:32 - самы геніяльны твор Дуніна-Марцінкевіча - дачка Каміла
18:25 - лёс Дуніна-Марцінкевіча: хатняя хімія, паўстанне і «нібыта добранадзейнасць, за якой хаваецца скрытнасць»
19:55 - хто напісаў «Пінскую шляхту»?
27:44 - Харытон Куторга - найбольш негатыўны персанаж у камедыі і пры чым тут рускі свет
33:00 - сакрэт палескай мовы ў п'есе
39:48 - «...больш за ўсё я бацькоўскаму краю адданы», - вучымся на прыкладзе выдатнага класіка
Глядзіце таксама:
📗 Быкаў, Алексіевіч, Адамовіч пра вайну: жорстка, праўда як ёсць, фашызм і сталінскія злачынствы: • Быкаў, Алексіевіч, Ада...
📗 Найлепшы верш Куляшова: што стала з сапраўднай «Алесяй» - гэта дэтэктыў, Песняры і таямніца паэта: • Найлепшы верш Куляшова...
📗 Уласны цмок задоўга да "Гульні тронаў", пагроза рускага свету і міфалогія Беларусі: Шляхціц Завальня: • Уласны цмок задоўга да...
📗 Таямніца самагубства, каханне і містыка, свабода і савецкая Беларусь: паэтычны лёс Яўгеніі Янішчыц: • Таямніца самагубства, ...
📗 Пратэсты і слабавікі, Кіеў і прывітанне Караткевіча Конану Дойлу: Дзікае паляванне караля Стаха: • 😀 Пратэсты і слабавікі...
#Беларусь #літаратура #Хадановіч #ДунінМарцінкевіч #ПінскаяШляхта #ЖывеБеларусь

Пікірлер: 34
@chadanovic
@chadanovic Жыл бұрын
Як лічаце, хто напісаў «Пінскую шляхту»?
@vadzimaleksandrovic337
@vadzimaleksandrovic337 Жыл бұрын
Uvažaju što hėta mahłà byci sumièsnaja pràca
@herrk3898
@herrk3898 Жыл бұрын
Вялікі дзякуй! У родным Пінску глядзела "Пінскую шляхту" ў арыгінале, на пінскай гаворцы 🤍 усім вельмі раю, калі яе ўсё яшчэ ставяць
@user-rq4zp7lf8e
@user-rq4zp7lf8e Жыл бұрын
Які цікавы выпуск, многае даведалася ўпершыню. Так добра, што Вы ў нас ёсць, спадар Андрэй.
@user-pf6js7uj4y
@user-pf6js7uj4y Жыл бұрын
Цікава, цікава! Як заўжды, дарэчы.
@andrey8500
@andrey8500 Жыл бұрын
Комментарий в поддержку! Какая чудесная и интересная у нас культурная история! Только бы устоять против Московии и всё у нас наладится!
@theRealWildkot
@theRealWildkot Жыл бұрын
Нават калі і перапісаў, то вялікі дзякуй Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу за "Пінскую шляхту". Напрыканцы твора звычайна плакаць хочацца.
@user-po9wb8yo1z
@user-po9wb8yo1z Жыл бұрын
Прывітанне Дзміцер. Дзякую за працу, вельмі уразіла жыццё Марцінкевіча
@user-rw7hq4mc3w
@user-rw7hq4mc3w Жыл бұрын
Дзякуй за цікавы аповед. Многае з жыцця драматурга я пачула ўпершыню.
@VolhaFranco
@VolhaFranco Жыл бұрын
дзякуй за гэты яшчэ адзін шыкоўны аповед, асабліва пра Камілу, вельмі ўражвае
@user-rz4cd5nd9m
@user-rz4cd5nd9m Жыл бұрын
Мы пісалі навуковыя працы па " Пінскай шляхце", але не казалі пра аўтара, згадвалі Лесіка. Аналізавалі мову. Цудоўны твор. Люблю Вашы літаратурныя перадачы. Дзякуй, плену, шчасця. Будзем разам.
@spadarYNYA
@spadarYNYA Жыл бұрын
Дзякую за выпуск, вельмі цікава! Расповед пра дачку проста 💔
@alexefrem3240
@alexefrem3240 Жыл бұрын
Вельмі цікава,як заўжды.Цікава чы ёсць мажлівасць прачытаць Пінскую шляхту ў арыгінале?
@tatyanaast1434
@tatyanaast1434 Жыл бұрын
Гэта цяжкае пытанне. Трэба ж добра ведаць стылістыку напісання твораў нашых пісьменнікаў. Крытыкі павінны адказаць.
@lenamigal6793
@lenamigal6793 Жыл бұрын
Дзякуй вялікі, вельмі цікава! Мне 70 гадоў, усё жыццё была рускамоўная, але ужо другі год спрабую размаўляць на роднай мове...
@vadzimaleksandrovic337
@vadzimaleksandrovic337 Жыл бұрын
✌️✊❤️💐🤲
@complexobject8442
@complexobject8442 Жыл бұрын
гісторыя Марцінкевічаў вартая Галівуду. Зрэшты, з ХІХ стагоддзя будзе багата розных пакручастых сюжэтаў. Сыракомля, відаць, атрымаўся польскім, а потым ужо беларускім, толькі з-за мовы напісання большасці твораў, так?
@spadaryniavisniavieckaja8125
@spadaryniavisniavieckaja8125 Жыл бұрын
Дзякуй за выпуск, хоць гук так сабе, але паглядзела да канца❤🎉
@VychavalnikSiabie
@VychavalnikSiabie Жыл бұрын
Зь любоўю, як трапляе ў душу, жыве бо мо
@flowers4827
@flowers4827 Жыл бұрын
Iмперская палiцыя, нават, прытрымлiвалася нейкiх законаў, нешта спрабавалi даказваць.
@airfog6302
@airfog6302 Жыл бұрын
Дзякуй за вашу працу.
@user-dm9ps8gi1h
@user-dm9ps8gi1h 6 ай бұрын
Дзякуй за сапраўдную гісторыю, вельмі цікава было паслухаць пра Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
@natallyaka4anouskaya731
@natallyaka4anouskaya731 Жыл бұрын
У ПетэрбурГу , Страсбургу, Гамбургу і г.д. Гэта не Рыга- у РыЗе то.д. Астатняе- як заўсёды, выдатна! Цікава, насычана, у школе нічога такога і блізка не было, дзякуй, Андрусь!
@alenabaravik6011
@alenabaravik6011 7 ай бұрын
Шчыры дзякуй паважаны спадар Андрэй за працу, за цікавыя звесткі якія не ведала раней. Да новых сустрэч!❤❤❤
@valentinavalentinina8398
@valentinavalentinina8398 Жыл бұрын
Очень нужное и хорошее дело делаете Андрей.Недавно открыла ваш канал.Слушаю на одном дыхании.Удачи вам!
@alenapatsenka4307
@alenapatsenka4307 Жыл бұрын
Вялікі дзякуй! Шмат новага для сабе даведалася. Вельмі цікава распавядаеце.
@user-sm8sj4ht2i
@user-sm8sj4ht2i Жыл бұрын
Адзін два тры чатыры пяць шэсць сем 🌻
@БЧС
@БЧС 5 ай бұрын
👍👍👍
@user-zh4vk9jv7y
@user-zh4vk9jv7y 4 ай бұрын
👍
@daryaroskach1714
@daryaroskach1714 Жыл бұрын
Марцінкевіч 🔥🔥🔥
@vadzimaleksandrovic337
@vadzimaleksandrovic337 Жыл бұрын
Dziàkuj! Šmat chto zusìm nie razumieje što càrskaja zabaròna biełarùskaha drùku datyčyć najpièrš łacìnki
@user-eu2nn9cw1c
@user-eu2nn9cw1c 7 ай бұрын
спадар Андрэй, дзе знайсці п'есу ў арыгінале?
@user-eu2nn9cw1c
@user-eu2nn9cw1c 6 ай бұрын
дарочэ мне падказалі, але не тут))
@verakondratenkova4247
@verakondratenkova4247 Жыл бұрын
😢🎉😂❤❤
Францішак Багушэвіч. Кепска будзе. Пераказ
9:45
читать не перечитать
Рет қаралды 7 М.
He sees meat everywhere 😄🥩
00:11
AngLova
Рет қаралды 12 МЛН
Wait for the last one! 👀
00:28
Josh Horton
Рет қаралды 165 МЛН
I CAN’T BELIEVE I LOST 😱
00:46
Topper Guild
Рет қаралды 109 МЛН
THE POLICE TAKES ME! feat @PANDAGIRLOFFICIAL #shorts
00:31
PANDA BOI
Рет қаралды 24 МЛН
Почему для Литвы Калиновский не герой
55:59
Няпростая гісторыя
Рет қаралды 17 М.
He sees meat everywhere 😄🥩
00:11
AngLova
Рет қаралды 12 МЛН